Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.05.2022

Экскурсія ў міні-музей “Беларуская хатка”

Вучні 8 класа наведалі міні-музей “Беларуская хатка”, які размешчаны ў СШ №3 г.Жабінкі. Яны даведаліся, як жылі нашы дзяды, прадзеды, чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як вялі сваю гаспадарку. Экспанаты, якія ўбачылі ў этнаграфічным пакоі, збіраліся настаўнікамі і вучнямі не адзін год. Некаторым з іх больш за сто гадоў. Адметнай асаблівасцю рэчаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную.

Адзін з самых старажытных промыслаў беларусаў – ткацтва.На працягу стагоддзяў яно перадавалася з пакаленняў пакаленне. Сыравінай для ткацтва быў лён або авечая воўна. У музейнай хаце знаходзяцца некаторыя прылады ткацтва: калаўрот, прасніца, шчотка, верацяно, матавіла, чаўнок і ткацкі станок. Вопратку, якую насілі сяляне, рабілі сваімі рукамі, пачынаючы ад саматканай тканіны да ўзораў вышыўкі. 

Уважліва разглядалі калекцыю жалезных прасаў. Каб працаваць такім прасам, спачатку неабходна было ўсярэдзіну пакласці гарачыя бярозавыя вуглі. Каб зноў распаліць патухшыя вуглі, трэба было памахаць прасам з боку ў бок.Зацікавіў гліняны посуд. Ён і сёння карыстаецца попытам. Прыгожа глядзіцца ён і на кухоннай паліцы, і на абедзенным стале. А ў нашых продкаў гліняныя вырабы былі на любы густ і для розных патрэб.

Гэта бойка. Калі малако адстойвалася ў збанках, гаспадыня збірала зверху смятану – густы, тлусты слой. Назапашвала смятаны ўдосталь і рабіла з яе ў бойцы масла.Масла білі ўручную, доўга і без перадыху, каб смятана ў бойцы не астыла. Збіўшы масла, злівалі ў збанкі маслёнку.

Трэба ведаць – сэрца просіць,

Як дзядам, бацькам жылося…