Напрыканцы мая ДАУ «Жабінкаўская спецыяльная школа-інтэрнат» упершыню наведалі прадстаўнікі службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Візіт ажжыцяўляўся ў рамках акцыі, прысвечанай заканчэнню навучальная года і Дню абароны дзяцей. У якасці падарунка шаноўныя госці прывезлі ў школу-інтернат інтэрактыўную панэль (мульціборд), якая пасля ўрачыстай часткі сустрэчы была пратэсціравана разам з навучэнцамі.
Кіраўніцтва ўстановы і вучні выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці прадстаўнікам службы бяспекі за такі патрэбны сучасны падарунак і спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва і сяброўства.