Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.02.2023

Яны і цяпер у нашых шэрагах

8 лютага ў Жабінкаўскай спецыяльнай школе-інтэрнаце адбылася ўрачыстая лінейка Памяці, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Вядучыя мерапрыемства дзесяцікласніцы Ганна Міхалюк і Лізавета Бензярук нагадалі прысутным, што люты багаты на памятныя даты. Акрамя ўзгаданай, у календары гэтага месяца пазначаны і Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, і Дзень абаронцаў Айчыны. Дзяўчаты падкрэслі: названыя дні аб'ядноўвае страшнае слова "вайна", якая прыносіць голад і холад, жах і пакуты, забірае жыцці. Калі ж настаюць такія хвіліны для Айчыны, то на яе абарону падымаюцца не толькі дарослыя, але й падлеткі. Падчас мерапрыемства навучэнцы школы-інтэрната ўзгадалі подзвігі Марата Казея, Лёні Голікава, Валі Коціка, ды іншых піянераў і камсамольцаў-герояў, смелыя ўчынкі якіх у гады Вялікай Айчыннай вайны наблізілі Перамогу. Так, за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў гады ваеннай навалы, больш за 3,5 мільёна хлопцаў і дзяўчат былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 7 тысяч - атрымалі высокае званне Героя Савецкага Саюза.

Завяршылася ўрачыстая лінейка хвілінай маўчання ў гонар паўшых юных герояў, у гонар іх светлай памяці.