З 2 па 8 верасня 2021 года ў нашай школе праводзіўся Тыдзень беларускага пісьменства, мэтай якога было: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, выклікаць у вучняў жаданне глыбей вывучаць беларускую мову, развіваць творчыя здольнасці дзяцей. У мерапрыемствах Тыдня прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў.
У кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава “Беларускія кнігі-юбіляры 2021 года”.
У школьнай бібліятэцы працавала інфармацыйная пляцоўка “Светачы зямлі беларускай” для вучняў 5-7 класаў, якую падрыхтавала бібліятэкар Шалягейка Г.М.
Вучні 8 класа адказвалі на пытанні віктарыны “Што? Дзе? Калі?”, якія нагадалі пра развіццё беларускай пісьменнасці. Конкурсы дапамаглі далучыцца да скарбніцы беларускай мовы і адчуць яе прыгажосць і мілагучнасць.
Дзевяцікласнікі змаглі праявіць свае здольнасці ў інтэлектуальным турніры; выклікалі цікавасць пытанні з розных накірункаў: гісторыя, літаратура, геаграфія, кулінарыя, жывёлы.
У падарожжа па “Літаратурнай краіне” адправіліся вучні 10 класа. Яны разгадвалі чайнворд, успаміналі радкі з твораў, называлі зашыфраваныя пад псеўданімамі імёны пісьменнікаў, стваралі тэатральныя праграмкі.
Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі 11-класнікі. У гульні “Мая Радзіма – Беларусь” пытанні былі разлічаны на грунтоўныя веды вучняў па гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі. Падчас мерапрыемства навучэнцы атрымалі цікавую інфармацыю пра нашу краіну.
Тыдзень беларускага пісьменства закончыўся, і я спадзяюся, што для кожнага ў ім знайшлося тое, што ўразіла, што абавязкова запомніцца…